28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Літвіна: Дыялог з краінай, у якой ёсць палітвязні, немагчымы

3
Жанна Літвіна: Дыялог з краінай, у якой ёсць палітвязні, немагчымы

У Сенаце, Дзярждэпартаменце і Савеце бяспекі ЗША прайшлі шэраг сустрэч, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі.

У іх прымаюць удзел старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і праваабаронца Таццяна Рэвяка. Галоўныя тэмы сустрэч - свабода слова ў Беларусі і сітуацыя з палітычнымі зняволенымі, перадае «Радыё Свабода».

Беларускі таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве з удзелам кангрэсмена Крыстафера Сміта, прысвечаным другой гадавіне жорсткага разгону шматтысячнай дэманстрацыі ў цэнтры Менска 19 снежня 2010 года.

На брыфінгу ў Вашынгтоне 11 снежня Жанна Літвіна так патлумачыла пазіцыю беларусак на сустрэчах:

«Нам вельмі важна, каб пазіцыя арганізацый з якімі мы сустракаемся, была прынцыповай і цвёрдай - так, можна развіваць бізнес, эканамічнае супрацоўніцтва, але ні ў якім разе нельга пераступаць праз абсалютна рэальную каштоўнасць правоў чалавека. Нельга весці дыялог і поўнамаштабнае супрацоўніцтва з краінай, у якой ёсць месца палітвязням, якая не церпіць ніякай альтэрнатыўнай пазіцыі. Гэта самае важнае, што мы хацелі б данесці да нашых суразмоўцаў».

Наталля Пінчук выказала надзею, што і Злучаныя Штаты, і Еўрапейскі Звяз будуць адстойваць вызваленне ўсіх палітвязняў і іх рэабілітацыю.

Таццяна Рэвяка дадала: «Для нас вельмі важна тое, каб пазіцыя Еўразвяза і пазіцыя ЗША мела сінхранізаваны характар, каб яны не пярэчылі адзін аднаму, каб яны ўзмацнялі адзін аднаго, і тады ў сінхранізаваных дзеяннях будзе больш эфекту і больш сілы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках