Генеральны сакратар НАТА: Рэжым Асада блізкі да падзення
32- 13.12.2012, 17:34
Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што рэжым сірыйскага прэзідэнта Башара Асада знаходзіцца на мяжы падзення.
«Я думаю, што рэжым у Дамаску хутка падзе. Думаю, што цяпер гэта проста пытанне часу», - заявіў генеральны сакратар Альянсу журналістам у Бруселі.
Як паведамляе руская служба ВВС, раней у чацвер расейскія СМІ паведамілі, што падчас перамоў са старшынёй ваеннага камітэта НАТА генералам Кнудам Бартэлсам Расея атрымала запэўніванні ў тым, што «паўночнаатлантычны альянс не плануе ваеннага ўмяшальніцтва ў Сірыю».