27 красавiка 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бел-чырвона-белы сцяг на «Маршы Свабоды» ў Маскве

25

На ўчорашняй акцыі ў расейскай сталіцы быў затрыманы беларус.

Усяго, паводле апошніх звестак, падчас акцыі «Марш Свабоды» былі арыштаваныя каля 70 яе ўдзельнікаў. Сярод іх быў і актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі. Позна ўвечары ўсе затрыманыя былі вызваленыя.

Нагадаем, 15 снежня некалькі тысяч масквічоў сабраліся, каб ускласці кветкі да Салавецкага каменю.

Упершыню масавая акцыя пратэсту не была ўзгодненая маскоўскімі ўладамі. Таму апазіцыянеры рэжыму Уладзіміра Пуціна заклікалі прыходзіць а 15.00 па мясцовым часе на Лубянскую плошчу ў прыватным парадку - ускласці кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках