3 траўня 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве падалі заяўку на «Марш супраць нягоднікаў»

21
У Маскве падалі заяўку на «Марш супраць нягоднікаў»

Апазіцыянеры падалі ў мэрыю Масквы заяўку на правядзенне 13 студзеня «Марша супраць нягоднікаў» - акцыі супраць забароны на ўсынаўленне расейскіх дзяцей амерыканцамі і за роспуск Дзярждумы.

Арганізатары прапанавалі гарадскім уладам маршрут ад Беларускага вакзала або Калужскай плошчы да будынка Дзярждумы, што на вуліцы Охотный Ряд. Колькасць удзельнікаў акцыі, згодна з заяўкай, павінна скласці 20 тысяч чалавек. Пачатак маршу запланаваны на 14:00, а збор удзельнікаў - на 13:00, піша Lenta.Ru.

Кіраўнік дэпартамента рэгіянальнай бяспекі Масквы, паведамляе «Інтэрфакс», раней абяцаў бесстаронне разглядаць заяўкі «незалежна ад таго, хто з'яўляецца ініцыятарам». Каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў чакае, што адказ з мэрыі паступіць пасля навагодніх святаў.

Забарона на ўсынаўленне расейскіх дзяцей грамадзянамі ЗША была прынятая ў рамках закона «Аб захадах уздзеяння на асоб, якія маюць дачыненне да парушэнняў асноўных правоў і свабод чалавека, правоў і свабод грамадзян Расейскай Федэрацыі», задуманага як адказ на амерыканскі «закон Магніцкага». Закон быў падпісаны Уладзімірам Пуціным і апублікаваны «Расійскай газетай» 29 снежня. Забарона на ўсынаўленне ўваходзіць у дзеянне 1 студзеня 2013 года.

Падчас разгляду закона «Аб захадах уздзеяння ...» у Дзярждуме ля будынка ніжэйшай палаты парламента праходзіла серыя адзіночных пікетаў супраць забароны на ўсынаўленне, пры гэтым некаторыя пікетоўцы былі затрыманыя. Так, 19 снежня, у час першага чытання законапраекта, былі затрыманыя каля 30 удзельнікаў акцыі з 70.

Папярэдняя масавая акцыя апазіцыі - «Марш свабоды» - павінна была адбыцца 15 снежня, аднак арганізатары не здолелі ўзгадніць з мэрыяй месца яе правядзення. У выніку на Лубянцы на няўзгодненую акцыю прыйшлі, паводле розных звестак, ад 700 да сямі тысяч чалавек. 60 з іх былі затрыманыя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках