6 траўня 2024, панядзелак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты апазіцыі павіншавалі Севярынца з днём нараджэння

8

Павіншаваць палітвязня, які адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, прыехалі актывісты апазіцыйных арганізацый.

«Сёння прыехалі больш за 30 чалавек: брэсцкія «маладыя дэмакраты», менскія маладафронтаўцы, людзі з Салігорску, Гродна, Валожына. Былі бенгальскія агні, вогнішча. Бацькоў няма, яны ў Віцебску, у мяне былі раней. Перадачу з Польшчы яшчэ не перадалі. Гэта салідарнасць. Я ведаю, што пасылкі даслалі і іншым сем'ям палітвязняў. Гэта вельмі добры крок з польскага боку. Палякі ведаюць, што такое салідарнасць», - сказаў Павел Севярынец у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Бацькі палітвязня не выключаюць, што гэта тая пасылка, якую адправіў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі. Як паведаміў напярэдадні бацька Паўла Севярынца Канстанцін, у пасылцы былі ў тым ліку цёплыя рэчы - кашуля, пальчаткі і берцы.

Павел Севярынец быў затрыманы пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года. Зараз адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Фота - «Наша Нiва»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках