Падводная лодка ў лясах Беларусі
7- 6.05.2024, 11:42
- 8,206
Як лукашысты замахнуліся на званне "марской дзяржавы".
Міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік заявіў, што Беларусь мае 25 сумпольных з Расеяй прамысловых праектаў у рамках "саюзнай дзяржавы". Асноўны з іх - у суднабудаванні.
У Беларусі адзіны суднабудаўнічы завод у Пінску, зазначае чытач сайта Charter97.org:
- Ён быў заснаваны ў 1895 годзе, калі горад служыў важным перавалачным цэнтрам. Грузы паступалі з Украіны па Дняпры і Прыпяці, у Пінску перагружаліся на меншыя судны і развозіліся па Польшчы і краінах Балтыі. Завод у 2018 быў абвешчаны банкрутам.
Прыкладам "выгаднага" прамысловага супрацоўніцтва з РФ служыць СтанкоГомель. Завод павялічыў аб'ёмы вытворчасці ў разы, а прыбытак упаў на 40%.
Як збіраюцца лукашысты “паспяхова супрацоўнічаць” з Расеяй у суднабудаванні - незразумела, калі больш за дзясятак расейскіх суднабудаўнічых заводаў знаходзяцца ў крызісе з-за санкцый і падзення аб'ёмаў гандлю.
Для такой магутнай марской дзяржавы як Беларусь, развіццё суднабудавання, безумоўна, стаіць на першым месцы.