2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны ўдарылі па прыгарадзе Пецярбурга і аэрадроме ў Краснадарскім краі РФ

10
Дроны ўдарылі па прыгарадзе Пецярбурга і аэрадроме ў Краснадарскім краі РФ

Расейскія рэгіёны зазналі беспрэцэдэнтны напад БПЛА.

У Выбаргу Ленінградскай вобласці РФ прагрымеў магутны выбух, пасля чаго ўзнік пажар, паводле неафіцыйнай інфармацыі - на мясцовай нафтабазе. У станіцы Кушчэўскай Краснадарскага краю БПЛА атакавалі вайсковы аэрадром.

Аб гэтым паведамляюць тэлеграм-каналы Astra, Shot, Baza.

Усе тры каналы са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамілі аб магутным выбуху ў Выбаргу, пасля чаго ўзнік пажар.

Паводле інфармацыі Baza, пажар пачаўся на мясцовай нафтабазе.

Astra са спасылкай на мясцовых піша аб нападзе БПЛА на вайсковы аэрадром ля станіцы Кушчэўскай Краснадарскага краю.

РІА «Новости» паведаміла аб пажары ў выніку нападу дронаў на даху храма ў сяле Малым Гарадзішчы ў Белгародскай вобласці.

Абноўлена а 05:25. «Дым паднімаецца ў раёне НПЗ у Славянску-на-Кубані Краснадарскага краю, дзе былі чутныя выбухі», – піша Astra.

Абноўлена а 05:50. У «аперштабе Краснадарскага краю» паведамілі, што «збілі» не менш за 10 беспілотнікаў.

У Кушчэўскім раёне нібыта пасля падзення аднаго з дронаў узнікла «лакальнае ўзгаранне…пацярпелых і разбурэнняў няма». У Славянску-на-Кубані адзін з беспілотнікаў «упаў» на тэрыторыі НПЗ. Там, паводле інфармацыі расейцаў, нібыта нават узгарання не было.

А губернатар Ленінградскай вобласці і зусім заявіў, што на нафтабазе ў Выбаргу «адбыўся выбух у сувязі з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў».

Абноўлена а 08:24. Губернатар Белгародскай вобласці Гладкоў напісаў, што сяло Пятроўка было атакаванае «дронам-камікадзэ», але пры гэтым два чалавекі пацярпелі «ў выніку скіду выбуховага прыстасавання». У вёсцы Малым Гарадзішчы ніхто не пацярпеў, але загарэўся храм Сергія Раданежскага. Яго тушаць.

Нагадаем, сёння ўначы СМІ паведамілі аб нападзе ракет і беспілотнікаў на часова акупаваны Крым. У шэрагу населеных пунктаў раздаліся выбухі. «Крымскі вецер» напісаў аб «трох прылётах у адно месца, у нейкі карабель ля Інжынернай бухты Севастопаля».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках