25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамвайны калапс перад прыездам дыктатара ў Віцебск

88

Ужо другі дзень у раёнах «Маркаўчшына» і «ДСК» не ходзяць трамваі.

Гэта асноўны транспарт для тых, хто працуе або жыве ў гэтай частцы Віцебска, перадае «Радыё Свабода».

«Маркаўчшына» і «ДСК» - гэта прамысловыя ўскраіны горада. Раніцай 3 снежня трамваі яшчэ хадзілі, і людзі змаглі дабрацца на працу. А вось выехаць аказалася праблемай: трамвайны рух спынілі, бо на вуліцы Горкага пачалі класці новы асфальт.

Аўтобусных маршрутаў у тым раёне мала, і ўсе яны ўжо другі дзень ідуць перапоўненыя, асабліва ўвечары. Людзі абураюцца, кажа апазыцыянэр Барыс Хамайда, які жыве ў раёне «ДСК»:

«Людзей лічаць за рабоў: на працу трамвай іх прывозіць. А вось з працы - тут ужо дабірайся, як хочаш! Калі ты працуеш у іншым раёне Віцебска, то вечарам вярнуцца ў «Маркаўчшыну» або «ДСК» будзе праблематычна. Аўтобусы забітыя, людзі незадаволеныя. Многія ж, у тым ліку і я, набылі праязныя на месяц, каб ездзіць у трамваі. А трамваі адмянілі, прычым без папярэджання. Усе абураюцца, што віцебскае начальства ладзіць паказуху перад прыездам Аляксандра Лукашэнкі. І часта дадаюць, што за яго не галасавалі на выбарах, і што чым далей - тым усё цяжэй трываць такія здзекі».

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыедзе на віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат на гэтым ці на наступным тыдні. Да візіту рыхтуюць і прадпрыемствы - фарбуюць цэхі, укладваюць плітку на тэрыторыі, і бліжэйшыя вуліцы. Фарбуюць фасады дамоў, кладуць асфальт, абразаюць дрэвы, выкарчавалі кусты і нават зрабілі клумбы.

Фота «Народныя навіны Віцебска»

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках