8 траўня 2024, Серада, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы ідэолагаў ідуць на «выбары»

34
Тысячы ідэолагаў ідуць на «выбары»

Перад ідэолагамі Гомельскай вобласці (такія пасады займаюць 1372 чалавекі, а ў рэзерве кадраў - яшчэ больш за 2 тысячы) пастаўленыя канкрэтныя задачы абласным кіраўніцтвам.

Як піша Брагінская газета «Маяк Палесся», начальнік абласной ідэалагічнай вертыкалі Ірына Даўгала так ахарактарызавала прыярытэтныя напрамкі працы падначаленых на бягучы год: «ідэалагічнае суправаджэнне рэалізацыі дзяржаўных праграм, ідэалагічнае забеспячэнне правядзення выбараў у «палату прадстаўнікоў», правядзенне мерапрыемстваў да Года кнігі, забеспячэнне стабільнасці грамадска-палітычнай сітуацыі як у рэгіёне ў цэлым, так і працоўных калектывах прадпрыемстваў і ўстановаў», паведамляе ПЦ «Вясна».

Цікава, як менавіта будуць забяспечваць стабільнасць грамадска-палітычнай сітуацыі ідэолагі? Напэўна, як і ў мінулыя гады - правядзеннем Дзён інфармавання насельніцтва. А людзям ёсць што распавесці, каб забяспечыць стабільнасць. Напрыклад, 10 лютага Мазырскі раён наведаў першы намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Аляксандр Радзькоў. Ён паведаміў ідэолагам, што «стрыжневым момантамі ў палітыцы з'яўляюцца адукацыя і самасвядомасць. Толькі дзякуючы пачуццю грунтоўнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі мы годна перажылі мінулы год»

Намеснік кіраўніка адміністрацыі нагадаў ідэолагам пра сацыяльныя сеткі. «Мы спазняемся! Пакаленне, якое нарадзілася ў постсавецкі час - іншае пакаленне. Трэба ўваходзіць у сацыяльныя сеткі, набіраць сілу. Трэба, каб нас там чулі», - нагадаў Аляксандр Радзькоў.

Прычым ён параіў «быць больш агрэсіўнымі і больш актыўна прасоўваць сваю пазіцыю менавіта ў сацыяльных сетках».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках