20 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: КДБ будзе займацца выбарамі

72
Зянон Пазьняк: КДБ будзе займацца выбарамі

Лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк лічыць, што Лукашэнка баіцца байкоту выбараў, таму паехаў у КДБ, каб чэкісты забяспечылі яўку людзей на выбары.

Па ягоных словах, у далейшым такая арганізацыя не можа існаваць, а яе функцыянеры павінныя будуць несці крымінальную адказнасць.

«Тое, што Лукашэнка паехаў у КДБ, і тое, што ён сказаў, значыць, што ён баіцца байкоту, і паставіў задачу перад кадэбэшнікамі, каб тыя забяспечылі прыгон насельніцтва на галасаванне. Неўзабаве мы гэта ўбачым і адчуем.

Што тычыцца моцы КДБ, то ён быў моцны ў 1930-х гадах у Савецкім Саюзе, калі праводзіў масавыя рэпрэсіі, і моцны зараз у Лукашэнкі ў гэтым рэжыме. Але зараз ён фактычна выведзены з прававога поля і ператвораны ў напаўкрымінальную структуру, якая абслугоўвае ўладу, абслугоўвае дыктатуру. Таму тое, якія функцыі цяпер выконвае КДБ, тое, чым КДБ займаецца, усё гэта будзе падлягаць крымінальным ацэнкам. Такая арганізацыя ў далейшым не можа існаваць, яна павінная быць расфарміраваная, і гэтымі функцыянерамі, не сумняюся, будуць займацца пракуратура і судовыя органы, таму што тое, што робіць зараз Камітэт дзяржбяспекі - гэта выкананне рэпрэсіўнай палітыкі ўлады, суцэльнае парушэнне закона.

Як гэта можна ставіць задачу Камітэту дзяржбяспекі займацца выбарамі? КДБ будзе займацца выбарамі? Забяспечваць яўку людзей і адпаведныя галасы? І кіраўнік ўлады едзе ў КДБ ставіць такія задачы. Высновы з гэтага будуць, я спадзяюся, бо гэты рэжым ужо даходзіць да, так бы мовіць, унутранага абсурду ў сваіх паводзінах», - сказаў Зянон Пазьняк у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках