8 траўня 2024, Серада, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламентар патрабуе вызваліць Сяргея Каваленку

1
Еўрапарламентар патрабуе вызваліць Сяргея Каваленку

Еўрапарламентар Марэк Мігальскі звярнуўся да старшыні Вярхоўнага суда РБ Валянціна Сукалы з просьбай змяніць меру стрымання Каваленку.

Мігальскі паказаў, што Каваленка не здзейсніў цяжкага злачынства, а ягонаму здароўю пагражае небяспека з-за галадоўкі.

Марэк Мігальскі просіць адпусціць палітвязня, каб той мог атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

Прыводзім тэкст ліста:

«Старшыні Вярхоўнага Суда

Рэспублікі Беларусь

Сукалу В.А.

вул. Леніна, 28

220030 Менск

Рэспубліка Беларусь

Cергей Каваленка, арыштаваны 19 снежня 2011 года ў межах узбуджанай у дачыненні да яго справы па артыкуле 415 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі), у цяперашні час знаходзіцца ў зняволенні ў турме «Следчы Ізалятар № 2» у г. Віцебску.

Як мне стала вядома, стан здароўя Сяргея Каваленкі крытычны, ягонае жыццё знаходзіцца пад пагрозай. З моманту арышту ён вядзе галадоўку, якая працягваецца ўжо 59-ы дзень. Каваленка адмовіўся ад прымусовага кармлення.

Сітуацыя, якая склалася, пагражае не толькі здароўю Сяргея Каваленкі, але і ягонаму жыццю. У сувязі з гэтым, я звяртаюся да вас з заклікам змяніць Каваленку меру стрымання і адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе. Гэта дазволіла б аказаць яму кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

Хачу звярнуць таксама Вашую ўвагу на факт, што Каваленка не здзейсніў цяжкага злачынства.

З павагай,

Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапейскага Парламента»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках