9 траўня 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент: І зноў пра апошнюю дыктатуру

44
Еўрапарламент: І зноў пра апошнюю дыктатуру

Еўрапарламент прыняў жорсткую рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі.

У рэзалюцыі, прынятай у чацвер, Еўрапарламент пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць адмены смяротнага пакарання і патрабуе вызвалення палітычных зняволеных.

Еўрапарламент асуджае вынясенне смяротнага прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіслава Кавалёву Вярхоўным судом Беларусі 30 лістапада 2011 года. ЕП настойліва заклікае Аляксандра Лукашэнку памілаваць асуджаных і накласці мараторый на ўсе смяротныя прысуды і пакаранні з мэтай адмены смяротнага пакарання ў сістэме пакаранняў. Кавалёў і Канавалаў былі асуджаныя па абвінавачванні ў здзяйсненні тэрактаў у 2005, 2008 і 2011 гадах у Віцебску і Менску, але згодна з паведамленнямі праваабарончых арганізацый (FIDH, Human Rights Watch), ёсць аргументы, якія даказваюць, што суд быў несправядлівым і што расследаванне прайшло з сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека.

Падкрэсліваючы, што гэта «незваротна жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць пакаранне, якое парушае права на жыццё» з'яўляецца непрымальным, дэпутаты Еўрапарламента асуджаюць намеры беларускіх уладаў не прадпрымаць ніякіх рэальных крокаў для адмены смяротнага пакарання ці ўвядзення неадкладнага мараторыя на яго. Дэпутаты ЕП нагадваюць, што Еўрапейскі звяз і іншыя міжнародныя арганізацыі неаднаразова заклікалі беларускія ўлады да адмены смяротнага пакарання.

Дэпутаты Еўрапарламента таксама асуджаюць сталы пераслед праваабаронцаў і прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі па палітычных матывах і патрабуюць безумоўнага неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных - Андрэя Саньнікава, Зміцера Бандарэнку, Зміцера Дашкевіча, Алеся Бяляцкага, Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча і іншых.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках