3 траўня 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХК патрабуе праверыць ўмовы ўтрымання Бандарэнкі

БХК патрабуе праверыць ўмовы ўтрымання Бандарэнкі

БХК накіраваў у Генпракуратуру заяву, у якой просіць праверыць ўмовы ўтрымання палітычнага зняволенага Зміцера Бандарэнкі.

Ён адбывае пакаранне ў калоніі № 15 у горадзе Магілёве. Улетку перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку, якая патрабуе доўгага рэабілітацыйнага перыяду. Аднак адміністрацыя калоніі нядаўна адмяніла ўсе медыцынскія абмежаванні ў дачыненні да Бандарэнкі. Па словах старшыні юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, гэта стварае пагрозу здароўю палітвязня, перадае «Радыё Рацыя».

«Ён мае патрэбу ў пераглядзе ягоных магчымасцяў да фізічнай працы. Калі можа рабіць, то якую працу канкрэтна і ў якім памеры. Бо яму нават не дазваляюць прысесці, а ў стане стоячы ён не можа доўгі час знаходзіцца. Таму такога кшталту расклад працоўнага дня яму не падыходзіць. Для яго гэта хутчэй катаванні. Значыць трэба абмеркаваць ягоныя медыцынскія паказчыкі і патрабаванні да яго. Каб гэта было па-чалавечы, цывілізавана», - кажа Гары Паганяйла.

Раней Беларускі Хельсінкскі камітэт накіраваў заяву адносна ўмоваў утрымання кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава. Праваабаронцы просяць пракуратуру праверыць інфармацыю аб катаваннях палітвязняў. У выпадку пацверджання гэтай інфармацыі прыняць меры пракурорскага рэагавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках