11 снежня 2024, Серада, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Цяпер абстаноўка, як у першыя месяцы арышту

32
Зміцер Бандарэнка: Цяпер абстаноўка, як у першыя месяцы арышту

Ціск на палітвязняў у беларускіх турмах узмацняецца.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка ў лістах і тэлефанаваннях дадому паведаміў, што цяпер становішча ў Магілёўскай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне, «як у першыя два месяцы арышту, але са сваімі асаблівасцямі». Відавочна, што такім чынам палітвязень паведамляе аб узмацненні ціску на яго - першыя два месяцы арышту ў СІЗА КДБ да вязняў сумлення ўжываліся катаванні і бесчалавечнае абыходжанне.

Па словах палітвязня, у яго абвастрыліся праблемы са здароўем. Перанеслага аперацыю на хрыбетніку Бандарэнку «лечаць» толькі холадам з раніцы. Першыя тыдні яму дазвалялі пасля абуджэння рабіць лячэбную працэдуру, лежачы на ​​нарах, аднак зараз палічылі, што гэта «непарадак». Палітвязень мяркуе, што яго будуць «лячыць» такім чынам і далей.

Зміцер Бандарэнка заклікае правесці міжнароднае медыцынскае абследаванне ягонага здароўя, бо ўсе беларускія медыкі залежныя ў сённяшніх умовах ад уладаў. Але іхнія хлусня і баязлівасць - небяспечныя для здароўя людзей.

Пасля аперацыі палітвязню цяжка рухацца, ён нават вымушаны прымаць абязбольвальныя. Хоць пакуль ён і вызвалены ад прац, але ўсе астатнія рэжымныя мерапрыемствы абавязаны выконваць.

Калі не будзе праведзеная незалежная медыцынская экспертыза, ужо пасля новага года Зміцер Бандарэнка будзе афіцыйна абвешчаны «практычна здаровым». Палітвязень просіць, каб яго абследавалі «Лекары без межаў», інакш ён можа стаць у турме інвалідам.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках