23 снежня 2024, панядзелак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі: Спадзяюся, кліенты «Кемпінскі» будуць памятаць пра палітвязняў

61
Сікорскі: Спадзяюся, кліенты «Кемпінскі» будуць памятаць пра палітвязняў

Кіраўнік МЗС Польшчы абураны пазіцыяй Славеніі.

Блакаванне Славеніяй санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускага бізнесу, які падтрымлівае аўтарытарны рэжым, вельмі сумна, - заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Як гэта ні сумна для ЕЗ эканамічныя інтарэсы адной краіны важнейшыя за неабходнасць уплыву на беларускія ўлады для вызвалення палітычных зняволеных», - сказаў Сікорскі ў інтэрв'ю тэлеканалу TVP.

Сікорскі ўдзельнічаў у сустрэчы міністраў замежных спраў ЕЗ, якая праходзіла ў Брусэлі ў панядзелак. «Зразумелае імкненне любой дзяржавы абараніць свае нацыянальныя інтарэсы, але ў дадзеным выпадку, ліміт такой абароны быў перавышаны. Спадзяюся, што наведвальнікі «Кемпінскі» будуць ведаць і памятаць аб палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў турмах, пакуль яны жывуць у раскошныя умовах гатэля», - сказаў міністр.

Нагадаем, на паседжанні Рады міністраў замежных спраў ЕЗ у Брусэлі 27 лютага было прынятае рашэнне аб унясенні яшчэ 21 беларускага чыноўніка ў спіс асоб, у дачыненні да якіх дзейнічаюць візавыя і фінансавыя санкцыі. Славенія заблакавала ўнясенне ў спіс бізнесмэна Юрыя Чыжа з-за кантракту на будаўніцтва гатэля «Кемпінскі» ў Менску і шэрагу аб'ектаў энергетыкі ў Беларусі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках