24 снежня 2024, aўторак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя на Дзень Волі дазволеная

282
Акцыя на Дзень Волі дазволеная

Менгарвыканкам дазволіў правядзенне шэсця і мітынгу на Дзень Волі 25 сакавіка.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў сябар аргкамітэта Віктар Івашкевіч.

Збор удзельнікаў адбудзецца ў 13.30 на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Адтуль яны накіруюцца па вуліцы Сурганава на плошчу Бангалор, дзе ў 15 гадзін запланаваны мітынг.

«Адбылося паседжанне Менгарвыканкама, у якім спачатку прымаў удзел я, а потым Уладзімір Колас і Аляксей Марачкін. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзенне і шэсця, і мітынгу. Усе дазволена, як мы і прасілі. Сёння а 17-й гадзіне збіраецца пашыраны аргкамітэт з удзелам лідэраў палітычных і грамадскіх арганізацый. Заўтра а 12-й гадзіне у памяшканні на Кульман, 4 будзе прэс-канферэнцыя, дзе распавядзем пра тое, што будзе на гэтым мерапрыемстве. Але галоўнае, што шэсце і мітынг дазволены. Таксама не будзе ніякіх перашкод ў выкарыстанні нацыянальнай сімволікі», - распавёў Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 282

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках