18 траўня 2024, Субота, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пройдзе «Тыдзень Беларусі»

7
У Вільні пройдзе «Тыдзень Беларусі»

З 19 па 25 сакавіка ў Вільні пройдзе «Тыдзень Беларусі».

Тыдзень арганізуе беларуская дэмакратычная супольнасць Літвы пры падтрымцы Віленскага гарадскога самакіравання. У праграму святочнага тыдня ўключаныя розныя мерапрыемствы, якія завершацца святкаваннем Дня Волі! Урачыстае адкрыццё «Тыдня Беларусі» адбудзецца ў Віленскім гарадскім самакіраванні 19 сакавіка.

21 сакавіка ў Сейме Літвы пройдзе круглы стол прысвечаны пытанням беларуска - літоўскіх узаемаадносінаў, а 23 сакавіка ў Цэнтральным архіве Літвы і навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта адкрыецца выстава «Невядомая БНР». Таксама мерапрыемствы працягнуцца 24 і 25 сакавіка. У суботу, 24 сакавіка, беларусы запрашаюцца на ўрачысты прыём і святочны канцэрт у віленскую гарадскую ратушу, а 25 сакавіка - на ўрачыстае ўскладанне кветак падпісантам Акту аб абвяшчэнні незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года. «Тыдзень Беларусі» скончыцца святочным аўтапрабегам па Вільні пад нацыянальнымі сцягамі.

Арганізацыйны камітэт «Тыдня Беларусі» запрашае ўсіх беларусаў Вільні, а таксама гасцей літоўскай сталіцы далучыцца да святкавання, прысвечанага Дню Волі!

Праграма «Тыдня Беларусі»

19.03 (панядзелак)

Час: 11.00 -13.00

Мерапрыемства: Урачыстае адкрыццё «Беларускага тыдня» ў Вільні.

Адкрыццё персанальнай выставы Тацяны Дзянісавай «На мяжы сну і рэальнасці». www.artdenisova.com.

Месца: Віленскае гарадское самакіраванне, у холе 2-га паверху.

Адрас: Konstitucijos pr.3

21.03 (серада)

Час: 11.00 - 14.00

Мерапрыемства: Круглы стол «Еўрапейска - беларускія ўзаемаадносіны на сучасным этапе».

Месца: Сейм Літоўскай Рэспублікі

Адрас: Gedimino pr.53 (рэгістрацыя удзельнікаў па e-mail: belarusianoffice@gmail.com)

23.03 (пятніца)

Час: 11.00 - 12.00 і 14.00 - 15.00

Мерапрыемства: Адкрыццё выставы «Незнаёмая БНР»

Месца: Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі. (11.00 - 12.00)

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. (14.00 - 15.00)

Адрасы: O. Milasiaus g. 21 (Цэнтральны дзяржаўны архіў Літоўскай Рэспублікі)

Valakupiu g.5 (Еўрапейскі гуманітарны універсітэт)

24.03 (субота)

Час: 15.00 - 17.00

Мерапрыемства: Урачысты канцэрт і святочны прыём.

Выступае камерны хор «УНІЯ»

Месца: Віленская гарадская Ратуша.

Адрас: Didzioji g.31

25.03 ДЗЕНЬ ВОЛІ (нядзеля)

Час: 12.00 - 12.30 і 13.00 - 15.30

Мерапрыемства: Урачыстае ўскладанне кветак падпісантам акту 25 сакавіка 1918 года на могілках Росы і Ліпаўцы.

Святочны аўтапрабег па Вільні і да літоўска - беларускай мяжы.

Адрасы: Збор для ўскладання кветак ля галоўнага ўваходу (Rasu g. 32)

Старт аўтапрабегу ад Вострай брамы (паркінг ля City Gate Hotel)

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках