17 чэрвеня 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ шукае «стукача» з адміністрацыі Лукашэнкі

92
КДБ шукае «стукача» з адміністрацыі Лукашэнкі

Нагадаем, з адміністрацыі «злілі» парадак дня нарады з нагоды санкцый ЕЗ.

Парадак дня нарады ў беларускага кіраўніка ад 15 сакавіка гэтага года быў размешчаны ў Інтэрнэце. Дакумент пацвердзіў, што беларускі дыктатар шантажуе замежны бізнес і патрабуе адмовы ад эканамічных санкцый.

Як стала вядома charter97.org, на мінулым тыдні групу замежных бізнесмэнаў, якія маюць актывы ў Беларусі, запрасілі ў адміністрацыю Лукашэнкі і прад'явілі ўльтыматум: альбо бізнесмэны праз сваіх лабістаў ва ўрадах дамогуцца блакавання меркаванага ўвядзення кропкавых эканамічных санкцый супраць «кашалькоў» беларускай дыктатуры, ці праблемы ўзнікнуць у іх саміх. Як паведамляе крыніца, у сустрэчы прымаў удзел сам Лукашэнка.

Літаральна адразу ж з суседніх краін пасыпаліся пачуліся абураныя галасы палітыкаў рознага ўзроўню.

Намеснік начальніка Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў Камітэта дзяржбяспекі Артур Стрэх паведаміў, што па дадзеным факце КДБ праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках