18 траўня 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім журналістам спрабуюць заткнуць рот

14
Беларускім журналістам спрабуюць заткнуць рот

БАЖ спрабуе растлумачыць пракуратуры розніцу паміж «фрылансерамі» і «журналістамі замежнага СМІ».

Нагодай для звароту сталі афіцыйныя папярэджанні, вынесеныя гродзенскім журналістам, сябрам БАЖ: Віктару Парфёненку, Аляксандру Дзянісаву, Мікалаю Дзячэню і Гражыне Шалкевіч. Матэрыялы гэтых журналістаў выкарыстоўваліся замежнымі СМІ.

У лісце, які юрысты БАЖ накіравалі ў Гродзенскую пракуратуру, прыводзіцца, што закон «Аб СМІ» забараняе дзейнасць без акрэдытацыі «журналістам замежных сродкаў масавай інфармацыі» (п. 4 арт. 25).

Згодна з гэтым жа законам, «журналістамі замежнага СМІ» лічацца фізічныя асобы, звязаныя з рэдакцыяй замежнага СМІ працоўнымі адносінамі (п. 6 арт. 1). А ў Палажэнні аб парадку акрэдытацыі ў РБ журналістаў замежных СМІ сказана, што ў ім прымяняюцца тэрміны, вызначаныя законам «Аб СМІ».

А таму, на думку юрыстаў, толькі журналісты, якія ўваходзяць у штат рэдакцыі замежнага СМІ, абавязаныя атрымліваць акрэдытацыю ў якасці журналіста замежнага СМІ.

Што ж тычыцца права любога беларускага грамадзяніна збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, прапаноўваючы яе ў тым ліку і замежным СМІ, то яно гарантаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь.

Юрысты БАЖ просяць адмяніць вынесеныя сябрам арганізацыі афіцыйныя папярэджанні і заклікаюць растлумачыць супрацоўнікам пракуратуры палажэнні закона «Аб СМІ», каб спыніць яго няправільнае ўжыванне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках