3 траўня 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Крутога сёння перавядуць з СІЗА ў «псіхушку»

11
Аляксандра Крутога сёння перавядуць з СІЗА ў «псіхушку»

11 красавіка Аляксандра Крутога, які прадстаўляў у судзе па тэракце ў менскім метро інтарэсы сваёй пацярпелай дачкі Інэсы, магчыма, перавядуць з СІЗА МУС у цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках.

Пра гэта БелаПАН паведаміла ягоная дачка Інэса Крутая.

Па ейных словах, аб плануемым пераводзе бацькі ёй 11 красавіка паведаміў прадстаўнік адміністрацыі следчага ізалятара.

Нагадаем, 20 сакавіка суддзя суда Маскоўскага раёна Менска Яўген Хаткевіч пацвердзіў рашэнне гэтага ж суда, але іншага суддзі, прынятае 6 снежня мінулага года, аб неабходнасці прымянення мер бяспекі і лячэння да Аляксандра Крутога. Судовае разбіральніцтва праводзілася без Крутога і, як і ў першы раз, у закрытым рэжыме. Суддзя задаволіў хадайніцтва аб гэтым дзяржабвінаваўца Ваньковіча і пацярпелай - галоўнага лекара паліклінікі № 32 Валянціны Чупрык. Пацярпелая заявіла, што закрыць працэс неабходна ў мэтах прадухілення выдавання звестак, якія ўшчамляюць ейную годнасць.

Як сказаў 21 сакавіка старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў, па пастанове суда Круты прызнаны асобай, якая зрабіла грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае часткай 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), у стане непрытомнасці і вызвалены ад крымінальнай адказнасці. Ён будзе адпраўлены ў псіхіятрычную лякарню пасля ўступлення ў сілу пастановы раённага суда.

Як раней паведамлялася, справа была зноў накіраваная ў раённы суд Менскім гарадскім судом пасля разгляду 10 лютага касацыйнай скаргі на прысуд, вынесены 6 снежня судом Маскоўскага раёна. Менгарсуд адмовіў у вызваленні Крутога з-пад варты, і ён працягвае знаходзіцца ў СІЗА № 1 МУС.

20 верасня 2011 года Круты, які актыўна выступаў на працэсе па тэракце, быў затрыманы міліцыяй у Менску. 22 верасня Аляксандр Федарцоў, які старшыняваў на судзе, часткова зачытаў пастанову аб ягоным затрыманні. У ім сказана, што Круты 17 жніўня, знаходзячыся ў кабінеце адной з медыцынскіх устаноў Менска, наўмысна здзейсніў хуліганскія дзеянні з асаблівым цынізмам і грэбаваннем да нормаў маралі». Гэта выявілася ў тым, што ён выліў змесціва двух слоікаў - вадкасць з пахам мачы - на галоўнага лекара. Па накіраванні пракурора Круты быў адпраўлены ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Экспертыза прызнала яго бессвядомым.

6 снежня суд Маскоўскага раёна пастанавіў прымяніць да Аляксандра Крутога прымусовыя меры бяспекі і лячэння. Пасля РНПЦ ён знаходзіўся ў жодзінскай турме, затым быў пераведзены ў СІЗА № 1.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках