17 чэрвеня 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паркі Менска 14 красавіка адкрываюць сезон атракцыёнаў

3
Паркі Менска 14 красавіка адкрываюць сезон атракцыёнаў

Галоўныя паркі Менска - Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага і Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў 14 красавіка адкрываюць сезон атракцыёнаў.

Пра гэта БелТА паведамілі ва УП «Гарадскія паркі Менскзелянбуда».

З нагоды адкрыцця сезону працы атракцыёнаў 15 красавіка ў парку ім.Чалюскінцаў (з 15 да 16 гадзін) і ў парку ім. М. Горкага (з 14 да 16 гадзін) арганізуюць канцэртныя праграмы.

У УП «Гарадскія паркі Менскзелянбуда» таксама распавялі, што 14 красавіка пачынае сваю сезонную працу танцавальная пляцоўка ў парку ім. Чалюскінцаў. Танцавальная праграма «Хто малады душой» тут будзе праходзіць з 16.00 да 18.30.

Адкрыцця сезону атракцыёнаў папярэднічаў працэс іх раскансервацыі. Спецыялісты праверылі ўсе металаканструкцыі атракцыёнаў на трываласць, правялі грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні. У выпадку неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізмы памянялі.

На балансе УП «Гарадскія паркі Менскзелянбуда» знаходзяцца чатыры сталічныя паркі - Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Менска. У іх эксплуатуюцца больш за 40 атракцыёнаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках