17 траўня 2024, Пятніца, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Манголіі арыштаваны экс-прэзідэнт

27
У Манголіі арыштаваны экс-прэзідэнт

Былы прэзідэнт Манголіі Намбарын Энхбаяра арыштаваны ў ноч на пятніцу па маскоўскім часе.

Аб гэтым паведаміў «Інтэрфаксу» блізкая да мангольскага кіраўніцтва інфармаваная крыніца.

«У ноч на пятніцу былы прэзідэнт Манголіі Намбарын Энхбаяр быў арыштаваны спецпадпаддзяленнем антыкарупцыйнага камітэта краіны», - паведаміў суразмоўца агенцтва.

Ён распавёў, што спроба арышту экс-прэзідэнта была прадпрынятая яшчэ ўвечары ў чацвер, аднак скончылася няўдачай.

Спецназ антыкарупцыйнага камітэта блакаваў картэж аўтамашын, у адной з якіх знаходзіўся былы кіраўнік дзяржавы, аднак ягоная асабістая ахова здолела адбіць свайго падапечнага. Ахова належыць Намбарыну Энхбаяру павдле статуса.

Пасля няўдалага захопу экс-прэзідэнт схаваўся ў адным з будынкаў. Спецназ быў вымушаны штурмаваць яго, завязалася перастрэлка паміж байцамі спецназа і асабістай аховай былога мангольскага кіраўніка. Аднак урэшце Намбарын Энхбаяр быў арыштаваны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках