17 чэрвеня 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даўгі растуць

4
Даўгі растуць

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў за 2 месяцы вырасла на 21,1%.

У Беларусі аб'ём пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці прадпрыемстваў і арганізацый на 1 сакавіка 2012 года склаў Br14,1 трлн і вырас, у параўнанні з пачаткам года, на 21,1%, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі (Белстаце).

Паводле звестак Белстата, у параўнанні з дадзенымі на 1 сакавіка 2011 года, пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла ў 1,7 раза.

Яе ўдзельная вага ў агульным аб'ёме дэбіторскай запазычанасці склала 12,5% супраць 16,2% на 1 сакавіка 2011 года.

У агульным аб'ёме пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці на долю арганізацый прамысловасці прыходзілася 47,5%, арганізацый гандлю, па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 25,1%, будаўніцтва - 8%, па аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 6,9%, транспарту - 4,8%, сельскай гаспадаркі - 3,7%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 сакавіка 2012 года склала Br112,6 трлн, што на 5,2% больш, чым у пачатку года. У параўнанні з дадзенымі на 1 сакавіка 2011 года, памер дэбіторскай запазычанасці вырас у 2,2 раза.

У Белстаце таксама паведамілі, што крэдыторская запазычанасць на 1 сакавіка 2012 года склала Br138, 1 трлн, што на 1,4% менш, чым у пачатку бягучага года, аднак у 2,4 разы перавышае паказчык на 1 сакавіка 2011 года.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на 1 сакавіка 2012 года склала Br12,1 трлн або 8,7% усяго аб'ёму крэдыторскай запазычанасці супраць 11,9% на 1 сакавіка 2011 года.

У параўнанні з 1 сакавіка 2011 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася ў 1,7 раза. За два месяцы бягучага года прырост склаў 17,5%.

На 1 сакавіка 2012 года на долю арганізацый прамысловасці прыходзілася 47,7% пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, арганізацый сельскай гаспадаркі - 24,8%, гандлю; па рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання - 11%, будаўніцтва - 8,9%, транспарту - 3,9%, арганізацый па аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 2,9%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках