17 чэрвеня 2026, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфармацыю аб суддзях «засакрэцілі»

13
Інфармацыю аб суддзях «засакрэцілі»

На афіцыйным сайце Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта нядаўна ўнеслі змены ў раздзел «Суды».

Раней тут падаваліся поўныя спісы суддзяў раённых судоў, іхнія прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, кантактныя тэлефоны. Зараз засталіся толькі кантактныя звесткі старшыняў судоў і іхніх намеснікаў, піша ПЦ «Вясна».

Што тычыцца афіцыйных сайтаў органаў уладаў у рэгіёнах, то звесткі аб складзе мясцовага суду можна знайсці таксама не ўсюды. Да прыкладу, кантакты суддзяў Аршанскага гарадскога суда размешчаныя на сайце мясцовага гарвыканкама. А вось на сайтах большасці райвыканкамаў нават няма такога раздзелу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках