22 лiстапада 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Амбасадары вернуцца толькі разам

4
МЗС Польшчы: Амбасадары вернуцца толькі разам

Намесніца міністра замежных спраў Польшчы Катажына Пельчыньская-Налеч пацвердзіла, што магчымае толькі сумеснае вяртанне ў Менск амбасадараў краін ЕЗ.

«Беларусь з'яўляецца праблемай не толькі для Польшчы, але і для ўсяго ЕЗ», - сказала намесніца міністра замежных спраў выданню «Gazeta Wyborcza» (пераклад - charter97.org) у панядзелак.

«Нашая пазіцыя адназначная. Мы хацелі б вярнуць нашых амбасадараў чым раней, тым лепш. Але вернемся сумесна», - адзначыла Катажына Пельчыньская-Налеч.

Высылка дыпламатаў ЕЗ з Беларусі рушыла ўслед за увядзеннем новых санкцый у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў лютым.

Улады вызвалілі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў мінулыя выходныя пасля таго як ён быў прысуджаны да турэмнага зняволення на пяць гадоў за ўдзел у акцыях пратэсту супраць сфальсіфікаваных на думку міжнароднай супольнасці прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.

Пазней, у нядзелю, Зміцер Бандарэнка, які ўзначальваў выбарчую кампанію Саннікава, таксама быў вызвалены з турмы.

Лукашэнка, якога называюць «апошнім дыктатарам Еўропы», заявіў, што ён выпусціў актывістаў, выявіўшы паблажлівасць «да сваіх палітычных апанентаў».

Катажына Пельчыньская-Налеч заявіла, што ўрад у Менску да гэтага часу адмаўляецца ад супрацоўніцтва.

«Перамовы з уладамі ў Менску нельга назваць канструктыўнымі», - сказала яна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках