28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канец еўразійскай эканомікі

192
Канец еўразійскай эканомікі

Надзея Каткавец афіцыйна сышла з Мінсельгасхарча і пераязджае ў Маскву.

У Маскве адбылося паседжанне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні аб фарміраванні адзінай нарматыўна-прававой базы Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, у прыватнасці падрыхтоўка кадыфікацыйнага дакумента, піша onliner.by.

Таксама па выніках праведзенага конкурсу ў Еўразійскай эканамічнай камісіі, на паседжанні Калегіі Камісіі была разгледжаная і ўхваленая кандыдатура на пасаду дырэктара Дэпартамента аграпрамысловага комплексу, ім стала Надзея Каткавец, якая раней займала пасаду першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Раней, нагадаем, Сяргей Сідорскі, які займаў пасаду прэм'ер-міністра Беларусі з 2003 па 2010 год, прызначаны на пасаду сябра калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе АЭК.

Надзея Каткавец палюбілася журналістам і стала зоркай Байнэта пасля сваёй неперадавальнай прэс-канферэнцыі пра «хаацічэскі сложныя цэны» ў лютым 2011 года.

Прапануем нашым чытачам яшчэ раз атрымаць асалоду ад гэтага шэдэўра.

Напісаць каментар 192

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках