19 траўня 2024, Нядзеля, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста абрабавалі падчас «Чарнобыльскага шляху»

Актывіста абрабавалі падчас «Чарнобыльскага шляху»

Актывіст з Варнянаў Мікалай Уласевіч працягвае дамагацца ад мясцовай улады законнасці.

Напярэдадні ён разам з іншым астравецкім праваабаронцам Іванам Круком накіраваў адмысловую заяву Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь, а 28 красавіка Уласевіч наведаў начальніка астравецкай міліцыі. Актывіст патрабаваў дакументы па факце ператрусу 26 красавіка ў яго доме. Сам Мікалай Уласевіч ў той дзень быў на «Чарнобыльскім шляху» у Менску. Ператрус у доме на прадмет пошуку друкаванай прадукцыі праводзілі ў прысутнасці жонкі актывіста. У выніку да канца невядома, што забралі прадстаўнікі міліцыі і, магчыма, спецслужбаў, піша ПЦ «Вясна».

Начальнік раённай міліцыі паказаў Уласевічу толькі пастанову на правядзенне ў доме агляду. Іншых папер у яго, падобна, і не было. У такой сітуацыі Мікалай Уласевіч напісаў скаргу пракурору Астравецкага раёна. Актывіст ўпэўнены, што ніякіх законных падстаў праводзіць ператрус у ягоным доме не было, а такія дзеянні сілавых структур з'яўляюцца палітычным пераследам за ягоную актыўную дзейнасць у грамадскай ініцыятыве «Астравецкая атамная - гэта злачынства».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках