19 траўня 2024, Нядзеля, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыёрбанк» адмовіцца выканаць указанне аўстрыйскага ўласніка?

45
«Прыёрбанк» адмовіцца выканаць указанне аўстрыйскага ўласніка?

Увядзенне ЕЗ санкцый у дачыненні да фірм «кашалькоў» Лукашэнкі паставіла кіраўніцтва «Прыёрбанка» ў няпростую сітуацыю.

87,74% акцый банка належыць аўстрыйскаму Райфайзен Банк Інтэрнэшнл, і рашэнне еўрапейскіх уладаў павіннае тычыцца не толькі галаўной кампаніі, але і яе даччыных прадпрыемстваў.

Як паведамляюць крыніцы charter97.org, у матчыным банку ідуць «сур'ёзныя дэбаты» аб тым, як быць з рахункамі кампаній, якія трапілі ў «чорны» спіс. Дзеля многіх з іх праз Райфайзен Банк і ягоныя філіялы адкрытыя буйныя крэдытныя лініі. Рашэнне аб спыненні абслугоўвання рахункаў фірм беларускіх алігархаў аўтаматычна павіннае закрыць магчымасць абслугоўвацца ў Прыёрбанку.

Аднак беларускі банк наўрад ці пойдзе на такі крок. Старшыня праўлення «Прыёрбанка» Сяргей Касцючэнка ўваходзіць у бліжэйшае кола беларускага дыктатара і з'яўляецца адным з самых уплывовых бізнесмэнаў Беларусі.

Нагадаем, галоўным матывам увядзення санкцый ЕЗ з'яўляецца нежаданне дыктатара вызваліць палітычных зняволеных, у тым ліку, кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках