22 лiстапада 2024, Пятніца, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Эштан: Амбасадары вернуцца скаардынавана

10
Прэс-сакратар Эштан: Амбасадары вернуцца скаардынавана

Амбасадары ЕЗ вернуцца ў Менск «каардынаваных чынам».

Пра гэта «Радыё Свабода» сказала Мая Кацыянчыч, прэс-сакратар Кэтрын Эштан, вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі.

Так яна адгукнулася на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён будзе разглядаць справу аб вяртанні кожнага амбасадара ЕЗ у Менск персанальна.

- Я не буду каментаваць самі словы Лукашэнкі, але я патлумачу вам пазіцыю ЕЗ, якая тут вельмі дакладная. Амбасадары краін-сябраў ЕЗ пакінулі Менск дзеля кансультацый на знак салідарнасці і яднання з двума амбасадарамі, якіх улады Беларусі папрасілі пакінуць краіну. Пасля гэтага краіны-сябры ЕЗ правялі кансультацыі адносна вяртання сваіх амбасадараў у Менск і прыйшлі да згоды, што амбасадары вернуцца каардынаваных чынам.

- Ці значыць гэта, што амбасадары вернуцца ў Беларусь альбо ўсе разам, альбо наогул - не?

- Я толькі магу сказаць, што яны вернуцца каардынаваных чынам, згодна з тым жа падыходам, з якімі яны пакідалі краіну.

- Міністры замежных спраў ЕЗ сустрэнуцца зноў у канцы красавіка. Ці будзе Беларусь у парадку дня гэтай сустрэчы і ці верагодна, што тэмай абмеркавання стануць новыя санкцыі?

- На дадзены момант сітуацыя ў Беларусі фармальна не стаіць на парадку дня гэтай сустрэчы. Але мы працягваем пільна сачыць за развіццём сітуацыі ў гэтай краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках