28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязняў віншуюць з Вялікаднем (Фота)

1

Грамадскія актывісты ў гэтыя дні адпраўляюць святочныя паштоўкі вязням сумлення.

«Мы намагаемся віншаваць іх з вялікімі святамі і нават без нагоды адпраўляць лісты. Часцей за ўсё нам піша свае адказы Мікалай Статкевіч з падзякай за падтрымку ягоных бацькоў, - распавядае сайту ПЦ «Вясна» старшыня баранавіцкай гарадской арганізацыі АГП Анжаліка Камбалава. - Праўда, адказы прыходзяць не ад усіх палітвязняў. А вось лісты з віншаваннем да Дня Волі, дасланыя Мікалаю Аўтуховічу, з Івацэвіцкай турмы вярнуліся. На канвертах было паказана, што ён выбыў адтуль. Зараз мы ўжо ведаем, што Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў гарадзенскай турме, куды і даслалі яму свае велікодныя віншаванні. Усім нашым змагарам мы пажадалі здароўя, хуткай свабоды і радаснай сустрэчы з роднымі і сябрамі».

Надзеі і веры ў хуткае вызваленне, а таксама мужнасці і трывання палітвязням пажадалі і жыхары Бялынічаў.

«Зараз з'явілася надзея, што ў бліжэйшы час некаторыя палітвязні будуць вызваленыя, - кажа адзін з падпісантаў віншавальных паштовак. - Дай Бог, каб гэта адбылося і гэтыя мужныя людзі змаглі сустрэць Вялікдзень дома ў коле родных і блізкіх. А пакуль жа трэба выказваць палітвязням нашую падтрымку, яна для іх з'яўляецца вельмі важнай, пра гэта яны самі стала кажуць у ліставанні. Думаю, кожны сумленны чалавек павінен імкнуцца падтрымаць палітвязняў цёплымі словамі. У нашых умовах за кратамі можа апынуцца любы, прычым без усялякай законнай прычыны».

Нагадаем, што на сённяшні дзень у Беларусі незаконна пазбаўленыя волі за свае палітычныя перакананні 15 зняволеных - Сяргей Каваленка, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Зміцер Бандарэнка, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Павел Сырамалотаў.

Нагадваем адрасы, па якіх можна адправіць віншаванні палітвязням.

Андрэй Саннікаў - ВК - 3, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, 211300.

Зміцер Бандарэнка, Мікалай Дзядок - ВК-15, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 5 км. 213105.

Эдуард Лобаў, Аляксандр Францкевіч - ВК-22, пас. Ваўчыныя Норы, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. 225295

Зміцер Дашкевіч - ВК-13, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205, Віцебская вобласць. 211791

Арцём Пракапенка - ВК-17, Магілёўская вобласць, г. Шклоў, Шклоўскі раён, п. Моладзевы. 213004

Мікалай Статкевіч - г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4

Мікалай Аўтуховіч - Турма № 1, г. Гродна, вул. Кірава, 1, 230023.

Павел Севярынец - 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н, в Куплін, ПУАТ - 7;

Ігар Аліневіч - ВК - 10, 211440, Віцебская вобл., Г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8;

Алесь Бяляцкі - ВК-2, Магілёўская вобл, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. 213800

Яўген Васьковіч - 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4;

Павел Сырамалотаў - ВК -19, 213030, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, 3 км.

Сяргей Каваленка - г. Менск, турэмны Рэспубліканскі шпіталь, Валадарскага, 2. 220050

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках