20 красавiка 2024, Субота, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонкі палітзняволеных: «Гэта толькі чарговыя абяцанні»

13
Жонкі палітзняволеных: «Гэта толькі чарговыя абяцанні»

Жонкі вязняў рэжыму пракаментавалі абяцанні Лукашэнкі разгледзець просьбы аб памілаванні.

Жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч не спадзяецца на вызваленне ейнага мужа ў сувязі з сённяшнім абяцаннем Лукашэнкі памілаваць некаторых палітвязняў, якія напісалі адпаведныя звароты, перадае «Радыё Свабода».

«Агучаная Лукашэнка пазіцыя - гэта спроба выйсці з сітуацыі, у якую ён сваімі неабдуманымі дзеяннямі загнаў краіну. Усе ягоныя тэзісы скіраваны на еўрапейскі вектар.

Што тычыцца Мікалая, то, думаю, гэта на яго ніяк не паўплывае, я не чакаю ягонага вызвалення. Аляксандр Лукашэнка вельмі любіць кідацца сваімі абяцаннямі, ён іх рэгулярна выкарыстоўвае, каб зноў гуляць у нейкія гульні, шантажаваць Еўразвяз і ЗША. Але гэтая гульня вельмі зацягнулася. Я вельмі спадзяюся, што будуць вызваленыя паплечнікі Мікалая, але не думаю, што гэтая сітуацыя на ягонае вызваленне паўплывае.

Паўплывае толькі эканамічная сітуацыя, цвёрдая пазіцыя краін, якія вельмі доўга спадзяваліся, што з гэтай уладай можна дамовіцца», - заявіла Марына Адамовіч.

Жонка палітвязня Зміцера Бандарэнкі Вольга ўстрымліваецца ад надзей на хуткае вызваленне ейнага мужа ў сувязі з сённяшнім абяцаннем Лукашэнка памілаваць некаторых палітвязняў, якія напісалі адпаведныя звароты.

«Гэта толькі словы Лукашэнкі. Вось калі выпусцяць, тады... А пакуль я ні на што не спадзяюся. Ёсць заява - будзем чакаць, што з гэтага выйдзе», - сказала Вольга Бандарэнка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках