25 красавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Бандарэнка падасць у суд

4
Вольга Бандарэнка падасць у суд

Жонка Зміцера Бандарэнкі абскарджвае ў судзе рашэнне медыцынскіх камісій па ягонай інваліднасці.

5 красавіка ў Магілёве Вольга Бандарэнка пасля наведвання калоніі № 15, дзе адбывае пакаранне ейны муж, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, заявіла журналістам, што мае намер звярнуцца з пазовам у суд на рашэнне міжрэгіянальнай медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі ( МРЭК), якая адмовіліся даць ейнаму мужу інваліднасць. Аб гэтым піша БелаПАН.

«З інваліднасцю пакуль ўсе інстанцыі адмовілі. Я наладжваюся на тое, каб падаваць у суд. Але ўсё роўна хачу запытацца ў Зміцера, як ён на гэта глядзіць», - заявіла жонка асуджанага палітыка.

Па ейных словах, у цяперашні час Бандарэнку зробленая магнітна-рэзанансная тамаграфія (МРТ), але яе вынікі пакуль не вядомыя.

Сёння адвакатка палітвязня з Магілёва наведала калонію, аднак сустрэцца з ім не змагла. Як патлумачыла жонка Бандарэнкі, Зміцер напісаў просьбу на запрашэнне адваката з Менску, які першапачаткова вядзе ягоную справу.

Сама ж Вольга перадала мужу неабходныя медыкаменты і пагутарыла з медыкамі. «Яны сказалі, што яму лепей, але ён да гэтага часу знаходзіцца ў медсанчастцы. У яго абвастрылася падагра, таксама ў яго ўжо артроз левай ступні, артроз вялікага пальца правай ступні плюс вельмі моцныя болі», - распавяла жонка палітвязня.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Зміцер Бандарэнка быў адной з ключавых фігур каманды кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які таксама асуджаны па справе аб нібыта масавых беспарадках 19 снежня і адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі «Віцьба-3». Бандарэнка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля арышту ў снежні 2010 года ў яго абвастрыліся хранічныя захворванні, у ліпені 2011 года яму зрабілі аперацыю на хрыбетніку.

У канцы студзеня гэтага года Бандарэнку зрабілі больш жорсткімі ўмовы ўтрымання ў калоніі, нягледзячы на ​​жахлівы стан здароўя: яго абавязалі выходзіць на працу, на паверку на пляц, хадзіць у страі і нават забаранілі карыстацца мыліцай. Пасля таго як 1 лютага асуджаны палітык напісаў прашэнне, яму дазволілі карыстацца мыліцай. Сваякі і праваабаронцы расцэньваюць такія дзеянні ў дачыненні да палітвязня Бандарэнкі як катаванні. Скарга з просьбай расследаваць факты прымянення катаванняў да Зміцера Бандарэнкі накіраваная ў ААН.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках