26 красавiка 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: «Якая камісія? Водзяць за нос і робяць з нас ідыётаў»

56
Ірына Халіп: «Якая камісія? Водзяць за нос і робяць з нас ідыётаў»

Камісія па памілаванні разгледзела «просьбы» кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі.

Аб паседжанні камісіі паведаміў яе прадстаўнік Мікалай Самасейка. Але пра тое, якое рашэнне яна прыняла, чыноўнік казаць адмовіўся.

- Водзяць за нос, робяць з нас ідыётаў. Якая камісія? - пракаментавала сітуацыю «Салідарнасці» Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. - Калі вызвалялі іншых фігурантаў па справе 19 снежня, - Зміцера Дразда, Сяргея Казакова і іншых, - чаму не было паседжанняў ніякіх камісій!?

На думку жонкі палітвязня, людзі, якія ўваходзяць у камісію, не могуць кампетэнтна прымаць падобныя рашэнні.

- Стварылі камісію, у склад якой уваходзіць старшыня КДБ, які абяцаў мне асабіста - забіць мяне і майго мужа. Што можа вырашыць гэтая камісія? Для мяне факт, што падобныя людзі вырашаюць, каму жыць, каму памерці, а каму заставацца за кратамі, непрыемны, агідны на фізіялагічным узроўні.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках