6 лiстапада 2026, Пятніца, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн апусціўся ніжэй за $75 тысяч

Біткойн апусціўся ніжэй за $75 тысяч
Ілюстрацыйнае фота

Упершыню з 15 верасня.

Кошт біткойна ў ходзе таргоў знізіўся да $74,8 тыс., паводле дадзеных пляцоўкі Binance. Паказчык упаў ніжэй за $75 тыс. упершыню з 15 верасня. Станам на вечар 6 лістапада падзенне запаволілася, і цяпер біткойн таргуецца на ўзроўні $75,7 тыс. (-1,68%).

Услед за біткойнам знізіўся кошт іншага буйнага лічбавага актыву — Ethereum (ETH). Падзенне склала амаль 3%, да $2,22 тыс.

Уначы на 5 лістапада, неўзабаве пасля завяршэння прамежкавых выбараў у Кангрэс ЗША, біткойн падаражэў да $81 тыс. Аднак да вечара таго ж дня ён апусціўся да $75,5 тыс.

Традыцыйна самы ўдалы месяц для біткойна — кастрычнік — быў закрыты ў мінусе ўпершыню з 2014 года. Усяго па выніках месяца кошт крыптавалюты знізіўся на 7,32% у параўнанні з паказчыкамі канца верасня, паводле дадзеных Coinglass. Тады прычынамі сталі жорсткія рашэнні ФРС ЗША па стаўцы і маштабны ўзлом крыптабіржы Binance, які быў ацэнены ў $6,3 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲