25 красавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Бандарэнка: Зміцер ўжо стаміўся ад болю

21
Вольга Бандарэнка: Зміцер ўжо стаміўся ад болю

Жонка палітвязня атрымала ўчора і сёння лісты ад мужа.

Яна кажа, што са здароўем у Зміцера «ўсё горш, да хрыбетніка далучыліся суставы».

«Пасля таго як ён прастудзіўся, у яго з'явіліся ўскладненні, падагрычны артрыт. Гэта жудасны боль. І зараз пасля здымка стала вядома, што ў яго на левым галенастопе артроз, а гэта ўжо значна горш за артрыт. І артроз вялікага пальца на правай назе. Калі тэлефанаваў, казаў, што ў яго жудасныя болі і што ён ад іх ужо стаміўся», - распавяла жонка палітвязня «Радыё Свабода».

27 красавіка 2011 года давераная асоба кандыдата ў прэзідэнта Андрэя Саннікава, каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка быў прысуджаны да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязень ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, аднак у гэтым яму адмовілі, хоць у асуджанага няма правін, якія б перашкаджалі гэтаму.

У палітыка пасля арышту дыягнаставалі некалькі грыж дыскаў хрыбетніка і ўшчамленне спіннамазгавых нерваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай лякарні на вуліцы Валадарскага ў 5-ю лякарню, дзе на наступны дзень зрабілі аперацыю. У хуткім часе, не даўшы хвораму прайсці курс рэабілітацыі, яго адправілі ў калонію.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках