Зяленскі: Украіна вызначыла наступныя адказы на ўдары Расіі
5- 6.11.2026, 20:53
- 2,398
Прэзідэнт Украіны заінтрыгаваў «далёкабійнымі санкцыямі».
Расійскія акупанты не перастаюць біць па ўкраінскай энергетыцы, лагістыцы, цепла- і водазабеспячэнні, адмовіўшыся ад дээскалацыі. Украіна ўжо вызначыла наступныя адказы на варожыя атакі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
«Нашы электрастанцыі, энергасеткі, цеплавое забеспячэнне, аб'екты водазабеспячэння, цывільная лагістыка — усё гэта пад пастаяннымі ўдарамі «шахедаў» і ракет», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт адзначыў, што краіна-агрэсар адмовілася ад дээскалацыйных крокаў, не змяняе характар сваёй агрэсіўнай актыўнасці і разлічвае на далейшыя ўдары.
«Мы вызначылі наступныя адказы», — падкрэсліў Зяленскі.
Ён дадаў, што ў адказ на варожыя абстрэлы энергетычных аб'ектаў Украіны вядзецца аперацыя супраць расійскай нафтаперапрацоўчай галіны.
«Нашы далёкабійныя санкцыі, нашы мідлстрайкі, а таксама ўвесь ціск з боку партнёраў супраць Расіі за гэтую вайну — гэта тое, што стварае матывацыю да рэальных перамоваў», — заявіў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вопыт гуманітарнай аперацыі ў Алешках паказаў, што цішыня можа наступіць, калі ёсць рашэнне расійскага дыктатара.