5 траўня 2024, Нядзеля, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Рыбак: «Небасхіл Еўропы» (Відэа)

21
Аляксандр Рыбак: «Небасхіл Еўропы» (Відэа)

Аляксандр Рыбак прадставіў беларускамоўны кліп «Небасхіл Еўропы» на песню «Europe's Skies».

Нарвежскі спявак беларускага паходжання прадставіў сваё новае відэа, знятае на песню «Небасхіл Еўропы», запісанае ў мінулым годзе для праекта партала Tuzin.FM і кампаніі «Будзьма беларусамі» - «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 ».

Ідэя зняць кліп на беларускамоўную версію «Небасхіл Еўропы» нарадзілася ў выканаўца адразу пасля запісу трэка для «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 ». За аснову было ўзятае відэа на арыгінальную версію кампазіцыі «Europe's Skies», аднак дзеля новага роліка шэраг эпізодаў быў перазняты. Спецыяльна для гэтага выканаўца на некалькі дзён прыязджаў з Осла ў Кіеў, каб пераспяваць песню на камеру ўкраінскага рэжысёра Аляксандра Філатовіча.

Дарэчы, ужывую Рыбак выканаў песню ў гэтым годзе ў лютым на «Еўрафэсце» у Менску, дзе быў адзіным з усіх выступоўцаў, хто спяваў па-беларуску. Тады ж ён пазнаёміўся і з аўтарам-перакладчыкам беларускай версіі - паэтам Глебам Лабадзенкам.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках