17 траўня 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мумий Тролль» і «Воплі Відоплясова» засьпявалі па-беларуску (Відэа)

6
«Мумий Тролль» і  «Воплі Відоплясова» засьпявалі па-беларуску (Відэа)

Кампанія «Будзьма беларусамі!» і музычны партал «Тузін Гітоў» прадстаўляюць праект «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2».

Гэта лягічны працяг пасьпяховага праекту, распачатага два гады таму, які сёлета перарос межы Беларусі і стаў міжнародным. Аўтар ідэі праекту, рэдактар інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў» Сяргей Будкін: «Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыцьцё песьням выканаўцаў зь Бэльгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Расеі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы сьвет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі ня зьнікне».

У «Перазагрузцы-2» дванаццаць супергітоў набылі новы, нечаканы сацыяльны кантэкст. Матэрыялы праекту раскрыюць таямніцы таго, хто з музыкаў сутыкаўся з мафіяй па-беларуску і ці магчыма яе спыніць, першае каханьне каго з заслужаных артыстаў Расеі адбылося ў Менску, і хто ўпершыню за 30 год кар’еры засьпяваў на беларускай мове, паведамляе Tuzin.fm.

«Посьпех першага праекту «Тузін. Перазагрузка» засьведчыў, што мы задумалі цікавы творчы экспэрымэнт. Таму было вырашана пайсьці далей – за межы краіны, прапанаваўшы паўдзельнічаць у другой частцы сусьветным зоркам, так ці інакш зьвязаным з нашай краінай. Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыцьцё песьням выканаўцаў зь Бельгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Расеі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы сьвет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі ня зьнікне», – кажа Сяргей Будкін.

Кожны з артыстаў сам вызначаў, які са сваіх гітоў выканае на беларускай мове. На наступным этапе да праекту далучыліся вядучыя беларускія перакладчыкі, якія пераасэнсоўвалі твор на беларускі лад. Такім чынам, у студыі зоркі працавалі ўжо з новым тэкстам. Некаторыя былі настолькі задаволеныя вынікам, як, напрыклад, «Мумий Тролль», што не стрымаліся ды выканалі яго ўжывую.

Каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская адзначае: ««Перазагрузка-2» – гэта своеасаблівае прысьвячэнне беларускай мове і культуры ад зорак шоў-бізу. Асабліва прыемна тое, што артысты – удзельнікі праекту – паставіліся да нашай ідэі вельмі спрыяльна. Песьні зь першай часткі праекту дагэтуль у ратацыі на ФМ-станцыях і мы ўпэўнены – зусім хутка беларускіх гітоў у этэры стане яшчэ больш. Чакайце песень, яны лепшы доказ таму, што беларускае – значыць моднае і кляснае!».

Штодня зь 8 верасьня на сайтах «Тузін Гітоў» і «Будзьма беларусамі» будзе адбывацца гарачая прэм’ера ўдзельніка праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2». Разам з творам - гісторыя стварэньня і камэнтары аўтараў. Музыкі распавядуць пра свае адчуваньні, пра тое, як ім сьпявалася па-беларуску. Першым сваю беларускую песьню прадстаўляе гурт «Воплі Відоплясова».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках