Мясніковіч паехаў у Туркменістан
6- 29.05.2012, 9:29
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 29 і 30 мая наведае з візітам Туркменістан.
Ён прыме ўдзел у паседжанні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, якое адбудзецца 30 мая ў Ашхабадзе, паведамляе «Інтэрфакс».
Акрамя таго, працягнулі ў прэс-службе, праграмай візіту прэм'ер-міністра прадугледжаны шэраг працоўных сустрэч.
Як паведамлялася раней, у парадку дня паседжання Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД - 30 пытанняў. Так, плануецца разгледзець канцэпцыю лібералізацыі рынку фінансавых паслуг дзяржаў СНД, абмеркаваць падрыхтоўку пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне інтэграванага валютнага рынку. Акрамя гэтага, кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць стратэгію развіцця фізічнай культуры і спорту да 2020 года, план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва на 2012-2013 гады.