18 траўня 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: «Пуцін - Лукашэнка № 2»

203
Барыс Нямцоў: «Пуцін - Лукашэнка № 2»

Разгон акцыі пратэсту ў Маскве супраць інаўгурацыі новага прэзідэнта РФ - паўтор менскага сцэнара 19 снежня 2010 года.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org паведаміў адзін з лідараў расейскай апазіцыі, сустаршыня руху «Салідарнасць» Барыс Нямцоў.

Нагадаем, што ўчора міравы суддзя судовага ўчастка нумар 396 аштрафаваў Барыса Нямцова на адну тысячу рублёў «за супрацьпраўныя дзеянні» на мітынгу апазіцыі ў Маскве, ў нядзелю, 6 мая.

Паводле рашэння суда, Нямцоў прызнаны вінаватым па арт. 20.2 ч.2 КаАП РФ «Парушэнне ўсталяванага парадку правядзення сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця або пікетавання».

Як высветлілася падчас судовага паседжання, Нямцоў, у складзе групы грамадзянаў заклікаў удзельнікаў мітынгу не разыходзіцца, а заставацца на месцы і працягваць мітынг.

«Мы сядзелі ўчора ў пастарунку разам з Аляксеем Навальный і Сяргеем Удальцовым. Удальцоў у суправаджэнні паліцыі быў адпраўлены з АУС на абследаванне ў лякарню ў сувязі са скаргамі на адкрытую язву, Навальнага судзяць сёння. Са мной вырашылі не звязвацца. Судзіў ноччу заспаны суддзя... Гэта першы выпадак у нас, калі затрымлівалі за ўдзел у санкцыянаванай акцыі, а я - першы асуджаны за санкцыянаваную акцыю.

Пуцін - Лукашэнка № 2. Учора была самая грандыёзная акцыя, якой Балотная плошча не бачыла з 10 снежня. На вуліцы выйшлі 100.000 чалавек. Пуцін прыйшоў у стан ступару, ён не чакаў, што выйдзе так шмат людзей. Была дадзеная каманда на жорсткі разгон, былі задзейнічаныя правакатары, пачаўся мардобой. У выніку столькі пацярпелых, у Іллі Яшына страсенне мозгу... Зараз увесь цэнтр Масквы ачэплены. Я знаходжуся ў раёне Арбата. Баязлівы блазан ачапіў усё. Вось такі ў нас «усенародна абраны» баязлівы прэзідэнт... », - сказаў Барыс Нямцоў у інтэрв'ю charter97.org.

Напісаць каментар 203

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках