«Белтэлекам» губляе кадры
9- 26.06.2012, 9:42
З 25 чэрвеня намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандр Карніенка пакінуў свой пост у сувязі з пераходам на іншую працу.
У кампетэнцыю Аляксандра Карніенкі ўваходзіла маркетынгавая сфера кампаніі, асноўныя напрамкі тарыфнай палітыкі, стратэгія продажаў, удасканаленне паслуг сувязі і іх прасоўванне, міжнародныя ўзаемаразлікі, праграмы сувязяў з грамадскасцю, а таксама іншыя напрамкі дзейнасці камерцыйнай дырэкцыі, піша IT.TUT.BY.
Аляксандр Карніенка прапрацаваў у «Белтэлекаме» менш за паўгады - з 20 лютага 2012 года.