8 траўня 2024, Серада, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За нелегальныя сацапытанні будуць штрафаваць

37
За нелегальныя сацапытанні будуць штрафаваць

Правядзенне апытанняў грамадскай думкі без акрэдытацыі ў Беларусі будзе карацца штрафам.

Дэпутаты «платы прадстаўнікоў» 29 чэрвеня прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці КаАП будзе дапоўнены артыкулам, які прадугледжвае адказнасць за незаконнае правядзенне апытанняў грамадскай думкі, перадае БелаПАН.

У адпаведнасці з законапраектам правядзенне даследаванняў і апублікаванне вынікаў апытанняў грамадскай думкі, якія адносяцца да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэферэндумаў, прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, без атрымання адпаведнай акрэдытацыі пацягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да 100 базавых велічынь.

Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, пацягне накладанне штрафу ад 10 да 50 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - ад 20 да 200 базавых велічынь.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках