Журналістаў не пусцілі на круглы стол па «выбарах»
7- 5.06.2012, 12:39
Арганізатарам круглага стала выступала Рада інтэлігенцыі.
У паседжанні прымалі ўдзел Уладзімір Колас (Рада інтэлігенцыі), Сяргей Калякін (партыя левых «Справядлівы свет»), Віктар Івашкевіч, Юрась Губарэвіч (рух «За свабоду»), Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт БХД), абяцаў пад'ехаць Уладзімір Някляеў (ініцыятыва «Гавары праўду»), перадае «Еўрарадыё».
Удзельнікі круглага стала большасцю галасоў вырашылі выдаліць журналістаў з паседжання. На думку Калякіна, у прысутнасці журналістаў палітыкі стануць выказвацца дзеля прэсы, а не казаць тое, што на самой справе думаюць. Супраць выдалення СМІ выказаліся толькі Рымашэўскі і Лябедзька.