Нацбала Дзяніса Сахара арыштавалі на 10 сутак
5- 5.06.2012, 15:01
4 чэрвеня ў Маскоўскім судзе горада Менска адбылося судовае разбіральніцтва па справе нацыянал-бальшавіка Дзяніса Сахара.
Нацбал быў затрыманы 31 мая ў Цэнтры часовай ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, куды ён прыйшоў, каб перадаць перадачу сваім арыштаваным таварышам - Яўгену Контушу, Зміцеру Сіняку і Зміцеру Паліенку. У выніку Дзяніс Сахар быў абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і асуджаны па артыкуле 17.1 адміністрацыйнага кодэкса («Дробнае хуліганства»). Нацбал атрымаў 10 сутак арышту, паведамляе сайт belnb.org.
Сёння раніцай у Першамайскім судзе прайшло чарговае судовае разбіральніцтва над нацыянал-бальшавікамі. На гэты раз на лаве падсудных апынуўся нацбал Васіль Коўтун. Ён быў абвінавачаны па чаканым артыкуле 17.1. Аднак дзякуючы сваім юрыдычным навыкам, Васілю Коўтуну атрымалася даказаць сваю невінаватасць. Справа была закрытая за нязначныя правапарушэнні. Нагадаем, нацыянал-бальшавіка затрымалі ўвечары 31 мая каля свайго дома. Пасля чаго Васіля Коўтуна даставілі ў Першамайскае РУУС, дзе на яго пакінулі пратакол за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы і прыставанне да мінакоў. Ноч з 31 мая на 1 чэрвеня нацыянал-бальшавік правёў у міліцыі. Пасля адбыцця з Беларусі Пуціна яго адпусцілі дадому, выпісаўшы позву ў суд.