11 снежня 2024, Серада, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў і Бандарэнка сустрэліся з амбасадарамі Еўразвяза

10
Саннікаў і Бандарэнка сустрэліся з амбасадарамі Еўразвяза

Адбылася сустрэча Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі з амбасадарамі Еўразвяза.

5 чэрвеня на традыцыйную сустрэчу амбасадараў Еўразвяза былі запрошаныя былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў і адзін з кіраўнікоў ягонай выбарчай кампаніі Зміцер Бандарэнка. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні цяперашняй сітуацыі ў Беларусі, будучыя «выбары», становішча палітвязняў у месцах зняволення. Былыя палітвязні падзякавалі амбасадарам, а праз іх ўрадам дзяржаў Еўразвяза, за тую салідарнасць і падтрымку, якую яны адчувалі нават у турме.

Саннікаў і Бандарэнка падкрэслілі неабходнасць прыкладаць усе намаганні дзеля хутчэйшага вызвалення палітвязняў, якія знаходзяцца зараз у няволі .

«Мы падкрэслілі, што без правядзення вольных выбараў у Беларусі пад міжнародным кантролем сітуацыя не зменіцца ў лепшы бок», - сказаў Андрэй Саннікаў сайту charter97.org.

Амбасадары пацвердзілі, што Еўропа бачыць будучыню Беларусі ў сям'і еўрапейскіх народаў і не падвяргае сумневу яе незалежнасць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках