26 снежня 2024, Чацвер, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя Лукашэнкі: «Мы не каментуем такія рэчы»

33
Адміністрацыя Лукашэнкі: «Мы не каментуем такія рэчы»

У Менску не каментуюць інфармацыю аб адмове Лукашэнке ў акрэдытацыі на Алімпіядзе.

У адміністрацыі Лукашэнкі адмовіліся каментаваць інфармацыю аб тым, што Аляксандру Лукашэнку адмоўлена ў акрэдытацыі на цэрымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане. «Мы не каментуем такія рэчы», - заявіў БелаПАН супрацоўнік прэс-службы дыктатара.

Інфармацыя пра тое, што беларускі кіраўнік не зможа наведаць Лондан, з'явілася 24 ліпеня. У «Твітэры» на старонцы першага віцэ-спікера Дзярждумы Расеі, прэзідэнта Алімпійскага камітэта РФ Аляксандра Жукава з'явілася паведамленне: «Прэзідэнту НАК Беларусі А.Лукашэнке аргкамітэт алімпіяды ў Лондане не даў акрэдытацыю. Спорт - па-за палітыкай? А як быць з алімпійскімі каштоўнасцямі і традыцыямі ? Кожны школьнік ведае, што ў Грэцыі на час гульняў заключалася перамір'е».

Алімпіяда ў Лондане пройдзе з 27 ліпеня па 12 жніўня, цэрымонія адкрыцця адбудзецца заўтра, 26 ліпеня. Па паведамленнях брытанскіх СМІ, на адкрыццё Гульняў прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў - каля 120, але не прыедуць «лідэры з чорнага спісу ЕЗ», у тым ліку Лукашэнка.

Варта адзначыць, што беларускі кіраўнік наведваў летнія Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекіне і зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана.

12 ліпеня гэтага года, выступаючы на адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Лукашэнка параўнаў яго будучай Алімпіядай. «Па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы «Славянскі базар» можа прэтэндаваць на званне летняй культурнай Алімпіяды», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на фестывалі дзейнічае галоўны алімпійскі прынцып: мастацтва, як і спорт, па-за палітыкай, на сцэнічных пляцоўках пануе дух сумленнай барацьбы і шчырага захаплення талентам. «Алімпіяда вельмі адстае ад нашага «Базару», яна палітызаваная, там вельмі многа праблем. А «Славянскі базар»- гэта астравок вальнадумства, незалежнасці, і ў нашага «Славянскага базару» многаму можна навучыцца», - лічыць беларускі дыктатар.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках