7 траўня 2024, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатара не пусцілі на Алімпіяду ў Лондан

251
Дыктатара не пусцілі на Алімпіяду ў Лондан

Арганізатары Алімпійскіх гульняў адмовілі ў акрэдытацыі Аляксандру Лукашэнку.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў Твітэры старшыня Алімпійскага камітэта Расеі Аляксандр Жукаў.

«Прэзідэнту НАК Беларусі аргкамітэт Алімпіяды ў Лондане не даў акрэдытацыю», - напісаў ён.

Беларускі кіраўнік знаходзіцца ў «чорным спісе» Еўразвяза з-за рэпрэсій супраць апазіцыі, фальсіфікацыі выбараў і парушэння праў чалавека ў Беларусі. Яму, як і больш, чым 200 іншым беларускім чыноўнікам і бізнэсмэнам, забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕЗ.

На адкрыццё лонданскай Алімпіяды прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў - прыкладна 120.

Як раней паведамляў сайт charter97.org са спасылкай на брытанскую прэсу, арганізатары гульняў таксама не збіраюцца запрашаць на іх шэраг іншых адыёзных дыктатараў - такіх, як Башар Асад і Роберт Мугабэ.

Напісаць каментар 251

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках