19 траўня 2024, Нядзеля, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: На Алімпіядзе ў Лондане не будзе Асада, Мугабэ і Лукашэнкі

25
The Guardian: На Алімпіядзе ў Лондане не будзе Асада, Мугабэ і Лукашэнкі

І яшчэ, магчыма, прэзідэнта Расеі.

Пуцін не паедзе на лонданскую Алімпіяду, сцвярджае The Guardian, спасылаючыся на нейкія «крыніцы ў дыпламатычных колах». «Відаць, гэта знак, што расейскі прэзідэнт па-ранейшаму глядзіць на Вялікабрытанію з раздражненнем і незадаволенасцю», - мяркуе журналіст Люк Гардзінг. Верагодна, Пуцін накіруе ў Лондан прэм'ера Мядзведзева.

Пуцін затаіў шмат крыўд на Вялікабрытанію. Сярод прычын - справа Літвіненкі, заклікі не выдаваць візы высокапастаўленым расейцам, абвінавачваным у парушэннях правоў чалавека, адмова экстрадаваць «вядучых крытыкаў Крамля», па словах Гардзінга. Існуюць таксама буйныя рознагалоссі па сірыйскім пытанні.

У сераду брытанскі парламентарый Дзяніс Макшэйн вітаў рашэнне Пуціна прапусціць Алімпіяду. «Раней гэты дэпутат рэкамендаваў Даўнінг-стрыт растлумачыць, што Пуцін - нежаданы госць на Алімпіядзе», - нагадвае аўтар. Цяпер Макшэйн трактуе крок Пуціна як паварот «да больш нацыяналістычнага аўтарытарызму і адмовы ад заходніх каштоўнасцяў». «Ён не хоча ехаць у дэмакратычную краіну і ўсведамляе, наколькі стаў непапулярны з-за сваёй нязгоды забяспечыць вяршэнства закона і правасуддзе ў Расіеі», - дадаў дэпутат.

На думку аўтара, пасля інаўгурацыі Пуцін «трымаецца на дзіва незаўважна: ніякіх піяр-акцый або фотасесій, характэрных дзеля ягонай перадвыбарнай кампаніі». Мабыць, у Крамлі імкнуцца пазбегнуць спантанных сустрэч прэзідэнта з простымі расейцамі, мяркуе журналіст.

На адкрыццё лонданскай Алімпіяды прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў - прыкладна 120. Гардзінг адзначае, што не прыедуць «лідары з чорнага спісу ЕЗ»: Асад, Мугабэ, Лукашэнка, але чакаюцца аўтарытарныя кіраўнікі Узбекістана і Туркменіі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках