28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя станцыі метро адкрыюцца не раней лістапада

15
Новыя станцыі метро адкрыюцца не раней лістапада

У «Менскметрабудзе» кажуць, што праз месяц па новым участку толькі праедзе пробны цягнік, а першыя пасажыры з'явяцца на перонах, хутчэй за ўсё, не раней лістапада.

«Усе чарнавыя работы выкананы, - кажа начальнік участка станцыі «Грушаўка» Уладзімір Кузняцоў. - Следам за абліцоўваннем сцен пойдуць інфармацыйныя блокі, архітэктурнае асвятленне, вядуцца працы па ўстройству шляхоў».

На новых станцыях трэба будзе таксама ўсталяваць камеры відэаназірання і арганізаваць зоны надгляду пасажыраў, піша onliner.by.

Пакуль «Грушаўка» знаходзіцца на самай высокай стадыі гатоўнасці з трох новых станцый. На «Міхалава» і «Пятроўшчыне» работ яшчэ больш - як пад зямлёй, так і на паверхні, дзе неабходна прывесці ў парадак прылеглую тэрыторыю.

Нагадаем, чыноўнікі розных рангаў раней неаднаразова запэўнівалі, што новыя станцыі метро запрацуюць ужо ў верасні, аднак упэўненасць у тым, што станцыі не будуць здаваць з недаробкамі, выказаў нядаўна начальнік менскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня. Паводле яго слоў, у адваротным выпадку пад пагрозу будзе пастаўлена бяспека пасажыраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках