28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста «Радыё Рацыя» выклікалі ў пракуратуру

Журналіста «Радыё Рацыя» выклікалі ў пракуратуру

Генадзю Барбарычу ўручылі павестку «сёння на ўчора».

Узяць тлумачэнні ў незалежнага журналіста Генадзя Барбарыча хоча Зміцер Пастаялка, які ў пятніцу ўручыў пракурорскае папярэджанне Таццяне Белашовай, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Характэрна, што павестку журналісту «Рацыі» уручылі на наступны дзень пасля неабходнага візіту ў пракуратуру. Генадзь Барбарыч кажа, што не мог з'явіцца на допыт, бо нават не ведаў пра яго.

«Я знайшоў у паштовай скрыні апавяшчэнне аб заказным лісце, які прыйшоў мне на пошту. Заказным лістом апынулася павестка, у якой акрамя запрашэння ў пракуратуру было ўказана аб магчымым штрафе або арышце ў выпадку няяўкі», - распавёў журналіст.

Апошні раз журналісты «Рацыі» траплялі пад увагу праваахоўных органаў 2 траўня, калі ў офісе радыёстанцыі ў Менску прайшоў ператрус. Тады ж супрацоўнікі спецслужбаў узялі тлумачэнні і ў прысутнага ў офісе Генадзя Барбарыча, аднак ніякіх пратаколаў на журналіста не складалі, а канфіскаваную тэхніку вярнулі праз месяц.

Рэдакцыя «Радыё Рацыя» знаходзіцца ў Польшчы. Радыё пачало сваю трансляцыю на Беларусь у 1999 годзе, у яго стварэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы і беларускія журналісты. У 2002 годзе ў трансляцыі радыё пачаўся трохгадовы перапынак. У 2006 годзе быў створаны Беларускі інфармацыйны цэнтр у Беластоку, які аднавіў вяшчанне «Радыё Рацыя». Зараз яно выходзіць у эфір на FM-частаце, а таксама вядзе трансляцыю ў інтэрнэце. У Беларусі журналісты «Радыё Рацыя» вымушаныя працаваць нелегальна, так як Міністэрства замежных спраў неаднаразова адмаўляла радыёстанцыі ў афіцыйнай акрэдытацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках